BE RU EN

Прага і Варшава акрасіліся ў бела-чырвона-белыя колеры

  • 10.08.2026, 10:57

Еўрапейскія сталіцы падтрымалі барацьбу за вольную Беларусь.

На будынку Сената Чэхіі ў цэнтры Прагі з’явіўся бела-чырвона-белы сцяг, пра гэта паведамляе «Салідарнасць».

— Вывешванне гістарычнага беларускага сцяга на будынку Сената Чэхіі з’яўляецца выразам падтрымкі ўсім, хто, нягледзячы на перашкоды і рэпрэсіі, не перастае змагацца за вольную і справядлівую Беларусь, – заявіў старшыня Сената Мілош Выстрчыл.

Салідарнасць з беларусамі выказалі і ўлады Польшчы. У Варшаве ўвечары 9 жніўня будынак Палаца культуры таксама падсвяцілі ў колеры беларускага бела-чырвона-белага сцяга.

Апошнія навіны